Belarusian

22 prayers

~87w BH10973
О Ты, Чыім тварам я захапляюся, Чыя прыгажосць — свяцілішча маё, Чыё прыстанішча — мая мэта, Чыя хвала — мая надзея, Чыё наканаванне — мой спадарожнік, Чыя любоў — прычына быцця майго, Чыё ўпамінанне— маё суцяшэнне, Чыя блізкасць — мая прага, Чыя прысутнасць — найдаражэйшае жаданне і найвышэйшае імкненне маё; малю Цябе, — не адмаўляй мне ў тым, што вызначыў Ты для выбраных сярод слугаў Тваіх. Надзялі мяне дабром гэтага свету і будучага. Ты, сапраўды, Цар усіх людзей. Няма Бога, акрамя Цябе, Таго, Хто заўсёды выбачае, Найшчодрага.
bahaiprayers.net
~35w AB00001FIR
О мой Божа, дапамажы слузе Твайму ўзвысіць Слова, абвергнуць марнае і лжывае, устанавіць ісціну, шырока распаўсюдзіць святыя вершы, адкрыць веліч і даць ранішняму святлу ўзысці ў сэрцах праведных. Ты, сапраўды, Шчодры. Ты Той, Хто выбачае.
bahaiprayers.net
~96w BH00662FLO
Хай будзе ўсхвалена імя Тваё, о Госпадзе, о мой Божа! Малю Цябе імем Тваім, праз якое прабіў час, і адбылося Уваскрэсенне, і страх, і трымценне ахапілі ўсіх, хто ёсць у нябёсах і на зямлі — пралі з нябёсаў Тваёй міласэрнасці і аблокаў Твайго пяшчотнага спачування тое, што ўзрадуе сэрцы слугаў Тваіх, якія звярнуліся да Цябе і дапамаглі Справе Тваёй. Зберажы слугаў Тваіх і Тваіх служанак, о мой Госпадзе, ад джалаў марнага летуцення і дарэмных уяўленняў і дай ім з рук Тваёй міласці глыток павольнай плыні Тваіх ведаў. Ты, сапраўды, Усемагутны, Найузвышаны. Ты заўсёды выбачаеш. Ты Найшчодры.
bahaiprayers.net
~28w BH00074BLE
Благаславёны куточак, і дом, і месца,і горад, і сэрца, і гара,і прытулак, і пячора, і лагчына, і зямля,і мора, і выспа, і луг,дзе Бога ўпамянулі і ўсхвалілі Яго.
bahaiprayers.net
~21w BB00623
Хто пазбаўляе ад цяжкасцяў, акрамя Бога? Скажы: усхвалены будзь Бог! Ён ёсць Бог! Усе слугі Яго і ўсе выконваюць Яго загады.
bahaiprayers.net
~79w BH00009SER
О мой Божа, мой Гаспадар, Мэта імкнення майго! Твой слуга шукае сну ў прытулку Тваёй міласэрнасці і спачыну пад полагам Ласкі Тваёй, молячы пра клопат Твой і Тваю абарону. Прашу Цябе, о Гасподзь мой, нядрэмным вокам Сваім ахоўвай мой позірк, каб не бачыць мне іншага, акрамя Цябе. Узмацні праніклівасць вачэй маіх, каб распазнаць ім знакі Твае і ўгледзець Небасхіл Твайго Адкравення. Ты ёсць Той, перад выяўленнямі ўсемагутнасці Якога трымціць самая сутнасць сілы. Няма Бога, акрамя Цябе, Усемагутнага, Усёпераможнага, Неабмежаванага.
bahaiprayers.net
~111w BH04421HEA
Ствары ўва мне чыстае сэрца, о мой Божа, і сумленне спакойнае ўва мне аднаві, о Надзея мая! Духам сілы сцвердзі мяне ў Справе Тваёй, о Найлюбасны мой, і святлом славы Тваёй адкрый мне Твой шлях, о Ты, Мэта імкнення майго! Сілаю Тваёй бязмежнай моцы ўзнясі мяне да нябёсаў святасці Тваёй, о Выток майго быцця, і павевамі вечнасці Тваёй узрадуй мяне, о Ты, Хто ёсць мой Бог! Хай мне навеюць спакой несціханыя напевы Твае, о мой Спадарожнік; хай скарбы Твайго спрадвечнага аблічча вызваляць мяне ад усяго, акрамя Цябе, о мой Гаспадар, і хай прынясуць мне радасць весткі аб адкрыцці нятленнай Сутнасці Тваёй, О Ты, Хто ёсць з яўных найяўнейшы, найпатаемнейшы з патаемных!
bahaiprayers.net
~109w ABU0003DIS
Прашу Твайго выбачэння, о мой Божа, і малю аб дараванні адпаведна таму, як Ты жадаеш слугам Тваім звяртацца да Цябе. Прашу Цябе змыць грахі нашы, як належыць уладарству Твайму, і прабач мяне, маіх бацькоў і тых, хто па Тваім меркаванні ўвайшоў у пакоі любові Тваёй, як адпавядае бязмежнаму панаванню Твайму і славе Тваёй нябеснай моцы. О мой Божа! Ты натхніў душу маю ўзнесці маленні да Цябе, і каб ні Ты, я не звярнуўся б да Цябе. Усхвалены Ты і праслаўлены; я ўсхваляю Цябе, таму што Ты адкрыўся мне, і прашу дараваць мне, таму што нестае мяне на здзяйсненне абавязку пазнаваць Цябе і не здолеў я ісці шляхам Тваёй любові.
bahaiprayers.net
~103w AB07155WOM
Мой Госпадзе! Мой Госпадзе! Усхваляю Цябе і дзякую за тое, чым Ты адарыў Тваю пакорлівую служанку, Тваю рабу, якая моліць і просіць Цябе, таму што Ты, сапраўды, накіраваў яе ў Твае яўнае Царства і даў ёй пачуць Твой узвышаны Покліч у гэтым непрадказальным свеце і ўгледзець Знакі Твае, што пацвярджаюць з’яўленне Твайго пераможнага панавання над усімі рэчамі. О мой Госпадзе, я прысвячаю тое, што ў маім улонні, Табе. Дай жа яму стаць вартым пахвалы дзіцём у Тваім Царстве, шчаслівым, дзякуючы Тваёй прыхільнасці і шчодрасці Тваёй; і дай яму развівацца і расці пад апекай Тваёй адукацыі. Сапраўды, Ты Літасцівы! Сапраўды, Ты Гасподзь Вялікай Міласці!
bahaiprayers.net
~51w AB10714
О Ты, Госпадзе добры! Цудоўныя дзеці гэтыя — тварэнне рук Тваёй магутнасці і дзівосныя знакі Тваёй велічы. О Божа! Абарані гэтых дзяцей, літасціва дапамажы іх адукацыі і дай ім паслужыць свету людзей. О Божа! Дзеці гэтыя — перлы, хай будуць яны выпешчаныя ў жамчужніцы Твайго пяшчотнага клопату. Ты ёсць Шчодры, Усёлюбячы.
bahaiprayers.net
~63w AB10703RAD
О Госпадзе! Зрабi прамянiстай гэту юную iстоту i адары шчодрасцю Тваёй гэтае слабае стварэнне. Надзялі яго ведамi, дазволь яму штозолку набываць сiлы i ахоўвай яго ў прытулку Тваёй абароны, каб вызваліцца яму ад памылковых поглядаў, прысвяцiць сябе служэнню Справе Тваёй, накіроўваць тых, хто заблудзіўся, весці няшчасных, вызваляць заняволеных i абуджаць нядбайных, каб усе былi дабраславёныя Тваім упамінаннем i хвалою. Ты Магутны i Моцны.
bahaiprayers.net
~64w AB07304
О мой Божа! О Ты, Хто выбачае грахі, надзяляе дарамі, развейвае смутак! Сапраўды, я малю Цябе дараваць грахі тым, хто пакінуў цялеснае ўбранне свае і ўзнёсся да свету духоўнага. О мой Госпадзе! Ачысці іх ад грахоў, развей іх журботы, ператвары іх цемру ў святло. Дай ім увайсці ў сад шчасця, абмый іх найчысцейшаю вадою і дазволь ім сузіраць веліч Тваю на самай узвышанай гары.
bahaiprayers.net
Short Obligatory Prayer ~48w BH11209
*(Творыцца штосуткі паміж поўднем і захадам сонца) Я сведчу, о мой Божа, што Ты стварыў мяне, каб я спазнаў Цябе і пакланяўся Табе. Сведчу ў гэты час пра немач сваю і Тваю моц, пра беднасць сваю і Тваё багацце. Няма іншага Бога, акрамя Цябе, Памочніка ў небяспецы, Самаіснага.
bahaiprayers.net
Also in:
499 languages
Kalingaksc Zapoteczap-e Jola (unspecified dialect)dyo-unk Chinanteccsa Lokono (Continental Arawak)arw Bislamabi Lower Tananataa Tiruraytiy Inupiaq (Inuit)ik-c Thaith Tobotebud Romanshroh-b Ojibweoj-c Nyoronyo Hanunoohnn-c Luo - Dholuo (Kavirondo)luo Motumeu Gondigon Luba-Lulua (Luba-Kasai; Tshiluba; Ciluba)lua Tlingittli Low Saxonsxn Totonactop Swedishsv Central Kurdishckb Inupiaq (Inuit)ik-e Igbo (Ibo; Igho)ibo Punjabipan-b Kituba (Kikongo ya leta; Kikongo-Kutuba; Kileta)ktu Danishda Bengaliben Wichí (Mataco)mzh Jula (Dioula; Dyula)dyu Yukpayup Faroesefo Sama (Samal)sml Zapoteczap-i Malagasymg Buamu (Bouamou; Bwamu; Eastern Bobo Wule; Red Bobo)box Lower Tananataa-b Melanaumel-b Rajasthaniraj-b Coatlán Mixemco-b Efik (Calabar)efi Hausaha Kongo, Central: Manianga - Kimanianga (Kimanyanga) dialect [kon, H.16b]kng Vlax Romanirmy-c Shonasna Vendave Shona: Kalanga dialectsna-b Bushoong (Bushong; Busoong; Kuba; Bakuba)buf Kasem (Kassem; Kasim; Kasena; Kassena)xsm Kosraeankos Inupiaqik Zapoteczap-m Tobatob Bamun (Bamoun; Bamum; Shüpamom)bax Arabicar Sonde - Kisonde (Soonde; Luuwa; Kiluwa; kiLuuwa)shc Mapudungun (Araucanian)arn Turkmentuk Northern Sothonso Copainalá Zoquezoc Central Alaskan Yupikesu-b Palawanoplw Nyanja (Malawi/Zambia)ny-mw Italianit-b Gandalg Tol (Jicaque)jic Sranan Tongosrn Makhuwa - Emakhuwa (Makua; Emakua; Makuwa)vmw Mixtecmix-e Italianit-c Khoekhoegowabnaq Rongarng Germande-b Bosnianbs Lepchalep Mixtecmix Aymaraay Russianru Ndondenjd Indonesianid Haidahai Icelandicis Logo (Logoti)log ci-Lunda: Ndembo dialectlun-nd Enlhet (Mascoy/Lengua)enl Swati - isi-Swati (Siswati, Swazi)ssw Blaanbpr Nyamwezinym Coatlán Mixemco Creole, Mauritian (Morisyen)mfe Jakunjak Arrernte (Aranda)aer-b Rajasthaniraj Nankanse (Nankani, Naani): Ghanaian Farefare dialectgur-b Albaniansq Palawano (Pula)plw-b Biharibho-b Tagbanwatbw Interlinguaia Kuanyamakua Jahaijhi Marathimr-b Mbati (Songo; Lisongo; Isongo; Issongo; Lissongo)mdn Moba (Moab; Moare; Moa; Ben)mfq Māorimri Hanunoohnn Inupiaq (Inuit)ik-b Lakotalkt Norwegianno Otomiote Cocopacoc Chimbukue Tesoteo Nankanenkn-b Tamilta Ndongang Mixtecmix-f Nengonenen Mbatimdz Swahilisw Baluchibal Maldivian (Divehi)dv Engaenq Nyang (Kenyang)ken Mayangna (Sumo)yan-b Manobo (Agusanon)mbt Bajaubdr Jola Fonyi (Diola-Fogny; Jóola Fóoñi)dyo Sianeszb Ilocanoilo Semai (Senoi)sea-b Emberá, Northern (Chocó)emp Wolofwo Masaba: uluBukusu dialectmyx Mbatimdz-b Guaraní (Tupi)gug Tok Pisintpi Awingazo Corsicanco Maldivian (Divehi)dv-b Batonu (Bariba; Bargu; Baatonum)bba Welshcy Nyanja (Malawi/Zambia)ny-mw-b Tivtiv Sirionósrq Kumaunikfy Central Alaskan Yupikesu Mocovímoc Kriokri Uripiv-Wala-Rano-Atchinupv Kwakum (Akpwakum; Bakoum; Abakoum; Pakum; Kpakum; Bakum; Abakum)kwu Santalisat Hiri Motuho Cherokeechr Shuashg Isnag (Apayao)apn Polishpl Ngambay (Gambai; Ngambai; Ngambaye; Sara Ngambai)sba Creole, Seychellois (Kreol; Seselwa Creole French)crs Rajasthaniraj-d Lozi - siLozi (Rozi; Tozvi; Rotse; Rutse; Kololo)loz Kumiaidih Bambara - Bamanankanbam Ticunatca Gbaka; Ma'bonbm Arhuacoarh Songe (Kisonge)sop Ladinlld Cherepon (Cherepong; Chirpon-Lete-Anum; Okere; Guan)cpn Bikolbik Bulu (Boulou)bum Hererohz Mongolianmn-b Ibaniba-c Laolo Samise Mundariunr-c Spanishes Sara Ngamanmc Galibi Caribcar-b Emberá, Northern (Chocó)emp-b Chiquitanocax Zapoteczap-b Kuanuaksd Mundariunr-b Nande (Kinande variant)nnb-b Frenchfr Ngäbere (Guaymí)gym Tzeltaltzh Vaho (New Caledonia)x-vaho Zulu - isi-Zulu (Zunda)zul Kongo, East: Ntandu - Kintaandu (Kintandu) dialect [kon, H.16g]kng-b Hmong (Miao)hmn Esperantoeo Gun (Goun; Alada; Alada-Gbe; Gun-Alada; Gun-Gbe; Egun; Gu, Gugbe; Seto-Gbe; ToliGbe)guw Cebuanoceb Catalanca Quechuaqu Witjai Chichágkagtinwit Lifoulif Mòoré (Moré More; Mole; Mossi; Moshi; Moose)mos Gwich'ingwi-b Aleutale Papiamentopap Turkishtr Rotumanrtm Tswatsc Kalispel-Pend d'Oreillefla Mundariunr Inupiaq (Inuit)ik-d Kayankyn Zapoteczap-g Lwoach Shipibo-Coniboshp Fijianfj Shi - Mashishr Malayalamml Gadsupgaj Chinanteccsa-b Kui (Khondi)kxu Zapoteczap-j Rapa Nuirap Matsigenka (Machiguenga)mcb Kimbundukmb Bassa (Gbasa)bsq Hawaiianhaw Vlax Romanirmy-b Rajasthaniraj-c Yaguayad Gilbertesegil Serbiansr Coatlán Mixemco-c Mískitomiq Germande Cuicateccui Tonga (Malawian)tog Lamalangalmg Fula, Pulaar, Futa Toro dialect (Toucouleur; Tukolor; Tukulor; Tokilor)fuc Kashmirikas Tulutcy Hiligaynon (Ilonggo)hil Gen (Ge; Gen-Gbe; Mina)gej Hebrewhe Bukidnonbkd Halkomelemhur Thompsonthp Semai (Senoi)sea Kaqchikel (Cakchiquel)cak Dagbani - Dagbanli (Dagbane; Dagomba; Dagbamba)dag Azerbaijaniaz Dangidng Fula (Fulani; Fulfulde)ful Kabiyé (Kabre; Kabye; Kabure; Cabrai; Cabrais)kpb Nama: Damara dialectnaq-b Amarakaeri (Masco)amr Lambadilmn Akan: Asante Twi (Ashanti) dialecttwi-b Manobombt-b Wayuu (Goajiro)guc Mele-Filamxe Northern Samisme Masa (Massa; Masana)mcn Chuukese (Trukese)chk Norwegianno-b Kaba (Kabba; Sara Kaba)ksp Urduur Slovaksk Lithuanianlt Shuswap (Secwepemctsín)shs Lesser Antilles French Creoleacf-b Palauanpau Japaneseja Brahuibrh Zapoteczap-f Tibetanbod Kalaallisutkl Kirundirun Baurebrg Yanesha' (Amuesha)ame Nomatsiguenga (Campa)cni Bribribzd Chokwe (Ciokwe; Tshokwe; Shioko; Djok; Imo)cjk Trinitario (Moxo)trn Bobobwu Pashtopus Xhosa - isi-Xhosa (Xosa)xho Galibi Caribcar Sanskritsan Pijinpis Sangosg Telugute Arabic (Latin)ar-translit Lesser Antilles French Creoleacf-c Mazatecmaz Bemba - ichiBemba (chiBemba; iciBemba; Wemba)bem Occitan (Provençal)oci-c Mapudungunarn-b Biharibho-d Lingala (Ngala)lin Ziba/Hayahay Dutchnl Ojibweoj-b Zapoteczap-c Creecr Potawatomipot Maorimi Mixtecmix-d East Futunafud Englishen Sérèresrr Hakha Chincnh Gwich'ingwi Nepaline Persian (Latin)fa-translit Otomiote-b Occitan (Provençal)oci Navajonv Italianit Amharicam Ojibweoj Bainingbni Great Lakes Twa (Rutwa)twa-gl Odia (Oriya)ory Marshallesemh Ga (Amina; Gain; Accra; Acra)gaa Lyélé (Lélé)lee Friulianfur Central Khmerkm Luhya - oloLuhya (Luyia; Luluyia): Tiriki dialectida Melpamed Kabiyekbp Chinanteccsa-c Galibi Caribcar-c Zapoteczap Sinhalasin Ibaniba-b Bulgarianbg Kurukh (Oraon)kru Huavehuv Latvianlv Ayoreoayo Yaoureyre Mixtecmix-c Koyukonkoy Akan: Fante (Fanti) dialectfat Waraywar Māorimri-b Tacanatna Kpellekpe Melanaumel Yorubayo Basqueeu Mbai (Mbay; Mbaye; Sara Mbai; Moissala Mbai; Mbay Moissala)myb Nyakyusanyy Tuvalutvl Belarusianbel Yaoyao West Uveanuve Chinanteccsa-d Arrernte (Aranda)aer Western Frisianfy Tewatew Tonga (Zambian/Plateau)toi Luxembourgishlb Portuguesept oru-Ndandi (Kinande, Nande, Kinandi, Nandi)nnb Nankanenkn Mentawaimwv Fang (Make; Ntum; Ntumu)fan Pohnpeianpon Odia (Oriya)ory-b Garhwaligbm Bengaliben-c Temuantmw Tagalogtl Chichewany Aklanonakl Makondekde |Gwi (G|wikhwe; G|wi; Gcwi; G!wikwe; !Kwi; Dcui)gwj Haitian Creoleht Vlax Romanirmy Chinook Jargonchn Mohawkmoh Fon - Fon gbè (Fõ; Dahoméen; Djedji)fon Afrikaansaf Hindihi Northern Samisme-b Zapoteczap-h Ejagham (Ekoi)etu Marathimr-c Waci Gbe (Waci; Watyi; Wachi; Ouatchi)wci Bhojpuri (Latin script from Mauritius)bho Lesser Antilles French Creoleacf-d Zapoteczap-d Duala (Douala)dua Adangme (Dangme)ada Laulau Zandezne Shoshonishh Maltesemt Frafra - Farefare (Gurenne; Gurune; Nankani; Talni)gur Bagóbo-Klatabgs Finnishfi Ewondo (Ewundu, Jaunde, Yaounde, Yaunde)ewo Mixtecmix-b Mescalero Apacheapm North Efatellp Germande-c Marshallesemah Bislamabis Chamorrocha Inupiaq (Inuit)ik-f Comorian - Shikomor (Komoro; Comoro)swb Tumbukatum Pumé (Yaruro)yae Scottish Gaelicgla Northern Samisme-c Kunacuk isi-Ndebele (Sindebele, Tabele)nde Marathimr Hiri Motuhmo Kinyarwandakin Mandinka (Mandingo; Mandingue; Mandinque)mnk Mpuono (Mpuun; Mbuun; kiMbuun; Embun; Mbunda; kiBunda; giMbunda)zmp Kituba (Monokutuba)mkw Punjabipan Bau Bidayuhsne Lesser Antilles French Creoleacf-e Ibaniba Zapoteczap-n Kiwaikiw Amuzgoamu Gikuyu (Kikuyu)kik Gwich'ingwi-c Lunda - chiLundalun Kapampanganpam Guaraní (Tupi)gug-b Swahili: Mashingoli dialectswh-mash Yapeseyap Bisaya, Sabahbsy Mayangna (Sumo)yan Mende: Kpa dialectmen Tausugtsg Bengaliben-b Éwé (Eibe; Ebwe; Eve; Efe; Eue; Vhe; Gbe; Krepi; Krepe; Popo)ewe Mapudungunarn-c Sara-Majingai (Sar)mwm Agtaagt Manubaramrx Emberá-Catíocto !Xóõ (!Xo; Ng|amani, Tsasi)nmn Garhwaligbm-b Dagadgz Romanianro Pangasinanpag Rugcirikudiu Gbayagba Kannadakn Tswanatn Mikmaqmic Chipayacap Ninkare (Nankanse, Nankani, Naani): Burkina Farefare dialectgur-c Biali (Bieri; Bjeri; Bjerb; Berba)beh Greekel Romanshroh Guahiboguh Kele - eKele (Lokele; Kili; Likelo; Yakusu)khy Sindhisnd Naliknal Toki Ponatok Phende - giPhende (Pende; giPende; kiPende; Pindi; Pinjin; Kipindi)pem Zapoteczap-k Gaddanggad Occitan (Provençal)oci-b Akan: Akwapem Twi dialecttwi Hungarianhu Yucatec Mayayua Lesser Antilles French Creoleacf Saramaccansrm Alacaluf (Qawasqar)alc Somalisom Zarma (Djerma/Songhai)dje Persianfa Kusaal (Kusal; Kusale; Kusasi)kus Inupiaq (Inuit)ik-g Chimbukue-b Zapoteczap-l Kanuri (Kanouri; Kanoury)kau Southeast Tannatvk Biharibho-c Cuyononcyo Sukumasuk Dakotadak Mongolianmn Hanunoohnn-b Luba-Katanga (Kiluba; Luba-Shaba)lub Yaquiyaq
~281w AB01023SAE

*Гэтую малітву адкрыў Абдул-Баха. Яна чытаецца ў Яго Усыпальні. Таксама яна прыдатная і для асабістай малітвы. *Абдул-Баха кажа: “Хто б ні прамаўляў гэтую малітву са сціпласцю і запалам, прынясе задавальненне і радасць сэрцу гэтага слугі; гэта будзе нібыта сустрэча з Ім твар у твар”.

Ён Усяслаўны! О Божа, мой Божа! Сціплы і поўны слёз, я ўздымаю свае ўмольныя рукі да Цябе і пасыпаю свой твар пылам Твайго Парога, што ўзвышаны над ведамі дасведчаных і хвалою ўсіх, хто славіць Цябе. Літасціва паглядзі на Твайго слугу, пакорнага і сціплага каля Тваіх дзвярэй, позіркам вока Тваёй міласэрнасці і акуні яго ў Акіян Тваёй векавечнай міласці. Госпадзе! Бедны і сціплы слуга Твой, які зачараваны Табой і моліць Цябе, нявольнік у Тваёй руцэ, палымяна молячы Цябе, давяраючы Табе, у слязах перад лікам Тваім, заклікаючы і ўмольваючы Цябе, гаворыць:

О Госпадзе, мой Божа! Дай мне Тваёй міласці служыць тым, каго Ты любіш, умацуй маю залежнасць ад Цябе, азары маё аблічча святлом захаплення ў Тваім двары святасці і святлом малітвы Твайму Царству велічы. Дапамажы мне быць самаадданым каля нябеснага ўваходу ў Тваю браму і вызваліцца ад усяго ў Тваіх свяшчэнных межах. Госпадзе! Дай мне піць з келіха бескарыслівасці; апрані мяне ў яе адзенне і акуні мяне ў яе акіян. Зрабі мяне падобным да пылу на шляху тых, каго Ты любіш, і дазволь мне ахвяраваць сваю душу зямлі, якой надалі высакароднасць сляды выбраннікаў Тваіх на Тваім шляху, о Гасподзь славы ў Вышніх! З гэтай малітвай Твой слуга звяртаецца да Цябе на золку і ў начны час. Здзейсні жаданне ягонага сэрца, О Госпадзе! Азары ягонае сэрца, узрадуй ягоную душу, запалі ягонае святло, каб ён мог служыць Справе Тваёй і Тваім слугам. Ты Той, Хто надзяляе, Спагадлівы, Найшчодры, Літасцівы, Міласцівы, Спачувальны.

bahaiprayers.net
~100w AB06528MID
*О шукальнік Ісціны! Калі жадаеш, каб Бог адкрыў вока тваё, ты павінен прасіць Бога, маліцца Яму і шчыра размаўляць з Ім апоўначы, гаворачы: О Госпадзе, я звярнуў свой твар да Твайго Царства Адзінства і паглыбіўся ў мора Тваёй міласэрнасці. О Госпадзе, прасвятлі мой зрок сузіраннем Тваіх агнёў у гэтае цёмнае ночы і зрабі мяне шчаслівым ад віна Тваёй любові ў гэты цудоўны век. О Госпадзе, дай мне пачуць Твой покліч і расчыні перад тварам маім дзверы нябёсаў Тваіх, каб убачыць мне святло Славы Тваёй і стаць прывабленым да Тваёй Прыгажосці. Сапраўды, Ты Той, Хто дае, Шчодры, Міласэрны, Той, Хто выбачае.
bahaiprayers.net
~17w AB04427GUI
О Божа, накіроўвай мяне, абараняй мяне, зрабі мяне светачам яркім і зіхатлівай зоркай! Ты Магутны і Моцны.
bahaiprayers.net
~171w BB00005ALL
О Ты, добры Госпадзе! Вось слугі Твае, што сабраліся на гэтую сустрэчу, звярнуліся да Твайго Царства, і патрэбны ім Твае дары і дабраславенні. О Божа! Праяві і зрабі яўнымі знакі Твайго адзінства, якія былі змешчаныя ва ўсіх сутнасцях жыцця. Адкрый і разгарні дабрадзейнасці, якія Ты зрабіў прыхаванымі і ўтоенымі ў гэтых чалавечых існасцях. О Божа! Мы як расліны, а шчодрасць Твая падобна да дажджу, ажыві расліны гэтыя і дай ім вырасці праз дары Твае. Мы слугі Твае, вызвалі нас ад кайданоў матэрыяльнага існавання. Мы недасведчаныя – зрабі нас мудрымі. Мы мёртвыя – ажыві нас. Мы матэрыяльныя – надзялі нас духам. Мы абяздоленыя – дай нам спазнаць Твае тайны. Мы ў нястачы – узбагаці і благаславі нас з Тваёй бязмежнай скарбніцы. О Божа! Уваскрасі нас, дай нам зрок, дай нам слых, азнаёмь нас з таямніцамі жыцця, каб сакрэты Царства Твайго маглі адкрыцца нам у гэтым свеце існавання і каб мы маглі спавядаць Тваё адзінства. Кожны дар паходзіць ад Цябе, кожнае дабраславенне Тваё ёсць. Ты магутны. Ты моцны. Ты Падаўца і Ты Вечнашчодры.
bahaiprayers.net
Also in:
1 language
~150w BHU0004SUF
Ён Той, Хто надзяляе, Шчодры. Хвала Богу, Спрадвечнаму, Вечнаіснуючаму, Нязменнаму, Адвечнаму! Ён, Хто сведчыць у Сваёй Сутнасці, што, сапраўды, Ён Адзін, Адзіны, Той, для Каго не існуе перашкодаў, Узвышаны. Мы сведчым, што, сапраўды, няма Бога, акрамя Яго, прызнаваючы і спавядаючы Яго Адзінства. Ён вечна прабывае ў недасягальных вышынях, на вяршынях Сваёй Узвышанасці, асвячоны вышэй за ўпамінанне ўсіх, акрамя Самога Сябе, незалежны ад апісання ўсіх, апроч Сябе. І калі Ён пажадаў праявіць ласку і дабрадзейнасць да людзей і прывесці свет у парадак, Ён адкрыў прадпісанні і стварыў законы; сярод іх устанавіў Ён закон шлюбу, зрабіў яго падобным да крэпасці дабрабыту і ратавання, і прадпісаў нам яго ў тым, што было паслана з нябёсаў святасці у Яго Наісвяцейшай Кнізе. Ён кажа, Вялікая Слава Яго: “Бярыце шлюб, о людзі, каб ад вас мог з’явіцца той, хто прыгадае Мяне сярод слугаў Маіх; гэта адзін з Маіх запаветаў вам; падпарадкоўвайцеся яму як дапамозе для вас”.
bahaiprayers.net
~49w BH00009SHE
У прытулку Тваім, о мой Божа, абудзіўся я; той жа, хто шукае прытулку гэтага, мусіць знаходзіцца ў Свяцілішчы Тваёй аховы і ў Цвярдыні абароны Тваёй. Азары маю ўнутраную сутнасць, о Гасподзь мой, зіхаценнем Досвітку Твайго Адкравення, падобна да таго, як Ты азарыў маю знешнюю сутнасць ранішнім святлом Тваёй міласці.
bahaiprayers.net
~136w BH00053MAG
Усякая хвала, о мой Божа, Табе няхай будзе, Хто ёсць выток усякай славы і велічы, сілы і гонару, вярхоўнай улады і панавання, узвышанасці і літасці, глыбокай пашаны і моцы. Каму жадаеш, даеш Ты наблізіцца да Найвялікшага Акіяна, і каму жадаеш, дорыш гонар прызнаць Тваё Найстаражытнейшае Iмя. З усіх тых, хто ёсць у нябёсах і на зямлі, ніхто не можа супрацьстаяць дзеянню Тваёй уладарнай волі. Адвеку правіш ты ўсім стварэннем і Ты будзеш заўжды працягваць уладарыць над усім створаным. Няма іншага Бога, акрамя Цябе, Усемагутнага, Найузвышанага, Усямоцнага, Усямудрага. Азары, о Госпадзе, твары слугаў Тваіх, каб яны маглі ўгледзець Цябе; ачысці сэрцы іх, каб яны маглі звярнуцца да двара Тваіх нябесных міласцей і прызнаць Таго, Хто ёсць Увасабленне Тваё і Світанне Iснасці Тваёй. Сапраўды, Ты ёсць Гасподзь усіх сусветаў. Няма іншага Бога, акрамя Цябе, Вольнадзейнага, Каму ўсё пакараецца.
bahaiprayers.net
~180w ABU0137ALL
О Ты, добры Госпадзе! Ты стварыў усё чалавецтва з аднаго роду. Ты загадаў, каб усе належалі да адной сям’i. У Тваёй святой прысутнасцi яны ўсе слугi Твае і ўвесь род людскі ўкрыты пад Тваім Шатром; усе сабраліся за Тваім Сталом Шчодрасці, усе азораны Святлом Твайго Наканавання. О Божа! Ты добры да ўсiх, Ты даеш сродкі для існавання ўсiм, даеш прытулак усiм, дорыш жыццё ўсім. Усiх і кожнага надзяліў Ты талентамі і здольнасцямі, і ўсе агорнутыя Акіянам Тваёй Міласэрнасці. О Госпадзе добры! Аб’яднай усіх. Дазволь рэлігіям пагадзіцца і зрабі адным усе народы, каб яны маглі лічыць адзін аднаго адною сям’ёю і ўсю зямлю – адзіным домам. Хай усе яны жывуць у поўнай згодзе. О Божа! Узвысь сцяг адзінства чалавецтва! О Божа! Устанаві Найвялікшы Мір! Змацуй, о Божа, сэрцы разам! О Ты, добры Ойча, Божа! Узрадуй нашыя сэрцы водарам Тваёй любові! Праясні зрок наш святлом Твайго Кіраўніцтва! Дай нашаму слыху асалоду ад мелодыі Твайго Слова і дай нам усім прытулак у Цвярдыні Твайго Наканавання! Ты ёсць Магутны і Моцны, Ты Той, Хто выбачае, і Той, Хто не зважае на недахопы ўсяго чалавецтва.
bahaiprayers.net
~54w BH01313NAM
Імя Тваё — маё вылячэнне, о мой Божа, і ўспамін пра Цябе — маё лякарства. Блізкасць да Цябе — надзея мая, а любоў да Цябе — мая спадарожніца. Твая міласэрнасць да мяне — маё вылячэнне і дапамога як у гэтым свеце, так і ў свеце наступным. Ты, сапраўды, Найшчодры, Той, Хто ўсё ведае, Усямудры.
bahaiprayers.net